Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 24 февраля 2020 в 10:02, Обновлено 24 февраля 2020 в 10:19
Автор: Admin A. A.
277 просмотров

З 17.02.2020 па 21.02.2020 года быў праведзены Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.    

18 лютага вучні 6  класаў змаглі праверыць свае веды ў  турнір “Знаўцы  роднай мовы”.   19 лютага вучні 7 класа былі запрошаны у Іўеўскую раённую бібліятэку на   паэтычны  вянок “У мовы роднай – роднае карэнне”.  Удзельнікі мерапрыемства змаглі дакрануцца да крыніц беларускай мовы, пазнаёміцца з вершамі беларускіх пісьменнікаў. Вучні прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляем і чытаем на роднай мове”. У выкананні гімназістаў гучалі вершы паэтаў- ураджэнцаў Іўеўшчыны Івана Карэнды, Яўгена Карпуця, Галіны Нічыпаровіч і Антона Піліпчыка.  Вучні 5  класаў  ўдзельнічалі ў моўным турніры “ Не маўчы  па –беларуску”.    20 лютага адбылася гульня- конкурс “Буслік -2020”. 21 лютага –Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень вучні даведаліся аб гісторыі з’яўлення гэтага дня,  гісторыі развіцця беларускай мовы, а таксама атрымалі  практычныя парады па ўвядзенні беларускай мовы ва ўласнае маўленне. Далучыліся настаўнікі і вучні да напісання 13-га агульнанацыянальнага дыктанта, прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На працягу дня  ўсе жадаючыя прадставілі свае работы на флаер-фэст“ У любімай мове, роднай, наскай,  Ах,  якія словы…”. На працягу тыдня працавалі інфармацыйныя  пляцоўкі “Пісьменнікі-юбіляры-2020”, “Мая родная мова- беларуская”, падрыхтаваныя ў памяшканні бібліятэкі.

ФОТОАЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.