105-летие А.Кулешова
6 лютага 2019 года споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры, паэта, перакладчыка, грамадскага дзеяча Аркадзя Куляшова. З гэтай нагоды супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” падрыхтавалі і правялі вечар-партрэт “Талент грамадзяніна і патрыёта”.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 8 Б класа гімназіі №1 г.Іўе.
Вядучыя расказалі прысутным пра жыццёвы і творчы шлях Аркадзя Куляшова, адзначылі, што А.Куляшоў – ён вельмі розны – гэта і лірык, і летапісец Вялікай Айчыннай вайны, і тонкі філосаф, і патрыёт, і рамантык. Пад час мерапрыемства гучалі творы паэта і музычныя кампазіцыі па матывах яго вершаў.
Бібліятэкар правяла бібліяграфічны агляд літаратуры, экспанаванай на выстыве “Беларускія пісьменнікі юбіляры”, адзін з раздзелаў якой прысвечаны А.Куляшову.
Сёння важна захаваць памяць аб А.Куляшове для падрастаючага пакалення, зрабіць так, каб яго творы патрыятычныя, асветленыя непаўторным каларытам чалавечых адчуванняў, насычаныя глыбокім філасофскім зместам, любілі і чыталі.
Телефон: (8-015-95)6-12-36
Email: ivyegymn@grodno-region.by