Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы

Дата: 24 февраля 2017 в 15:49, Обновлено 24 февраля 2017 в 16:25
Автор: Admin A. A.
554 просмотра

З 16 па 21 лютага у гімназіі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Напярэдадні тыдня была прадстаўлена выстава "Прыгажосць роднага слова". У першы дзень 69 вучняў 3-11 класаў сталі ўдзельнікамі гульні-конкурсу  "Буслік - 2017". У час перапынкаў гімназісты мелі магчымасць праглядзець відэафільм "20 цікавых фактаў пра Беларусь", паслухаць песні на словы беларускіх паэтаў. Цікавым для вучняў 8-9 класаў было мерапрыемства "Мовазнаўчы марафон". Вучні 5-ых класаў спрабавалі свае сілы ў віктарыне "Размаўляем па-беларуску". Захапляльным для вучняў 7-ых класаў быў удзел у конкурсе "Я люблю Беларусь". Шасцікласнікі актыўна паўдзельнічалі ў гульні "Разумнікі і разумніцы".

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, вучні мелі магчымасць даведацца аб гісторыі развіцця беларускай мовы. На працягу дня дзяўчынкі-беларусачкі прапаноўвалі ўсім прыняць удзел у акцыі "Далучымся да мудрасці продкаў". Вучні і настаўнікі адгадвалі загадкі, прыдумвалі працяг прыказкам, прыкметам. Заключным мерапрыемствам тыдня стаў конкурс дэкламатараў "На роднай мове".    

ФОТООТЧЕТ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.