Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 1 марта 2022 в 12:34, Обновлено 1 марта 2022 в 14:31
Автор: Admin A. A.
177 просмотров

Жыве ў вяках беларускае слова!

Менавіта пад такім дэвізам з 21 па 26 лютага  праходзіў ў гімназіі Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, кожны дзень якога быў насычаным і пазнавальным.

Атмасфера сапраўднага беларускага  свята адчувалася ўжо ў першы дзень, калі з  самага  ранку гімназія ўсіх  сустракала   ранішнім віншаваннем “Дала мне маці гэту мову…”. Настаўнікі, вучні і госці змаглі аднавіць у памяці выказванні знакамітых беларусаў пра родную мову, пачуць вершы, у якіх гучалі словы традыцыйнай беларускай ветлівасці. Народная музыка, песні на словы беларускіх паэтаў стваралі пазітыўны святочны настрой.

Для вучняў 1-9 класаў была праведзена інфармацыйная хвілінка “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”. Вучні 10-11 класаў, настаўнікі і супрацоўнікі гімназіі актыўна далучыліся да акцыі “Купалаўскі дыктант”, арганізаванай галоўным упраўленнем Гродзенскага аблвыканкама ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.

На працягу Тыдня прайшоў своеасаблівы марафон віктарын, гульняў, конкурсаў, моўных спаборніцтваў, што дазволіла  ўсім вучням гімназіі далучыцца да багатай спадчыны роднага краю, свайго народа.

З вялікім жаданнем і інтузіязмам дзяліліся сваімі любімымі, цікавымі і самымі каларытнымі беларускамоўнымі словамі і выразамі вучні 5 класа пад час акцыі “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”.  6-класнікі змаглі пазнаёміцца з гісторыяй кнігавыдавецкай дзейнасці на Беларусі, здзейсніўшы 3D- тур па Музеі беларускага кнігадрукавання ў Полацку, а лінгвістычная віктарына “Ведай роднае слова” дазволіла дакрануцца да жывога беларускага слова.  Турнір “Я ведаю  родную мову” даў магчымасць вучням 7-ых класаў прадэманстраваць свае веды і эрудыцыю па беларускай мове і літаратуры. Цікава і захапляльна прайшла гульня-конкурс “Знаўцы мовы”, удзельнікамі якой сталі 8-класнікі. Вучні старэйшых класаў праявілі свае творчыя здольнасці ў конкурсе сачыненняў-эсэ ”Люблю  цябе,  мая  зямля!”   А найбольш эрудыраваныя знаўцы роднай мовы  атрымалі доўгачаканыя ўзнагароды і прызы па выніках  конкурсу “Буслік -2021” .

На працягу Тыдня працавала інфармацыйная пляцоўка “Пісьменнікі- юбіляры-2022”. У памяшканні бібліятэкі дзейнічала выстава “Роднай мовы пералівы”, якая дазволіла навучэнцам  далучыцца да багатай скарбніцы роднай мовы, адчуць сапраўдны “смак” спрадвечна беларускіх слоў.

Вось так цікава і насычана прайшоў  прадметны тыдзень, які прынёс прыемныя, цікавыя і карысныя хвіліны ўсім яго ўдзельнікам, пакінуў толькі станоўчыя эмоцыі, даў магчымасць кожнаму адчуць і сказаць: “Беларуская мова — мая мова!”

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру. Мерапрыемствы Тыдня беларускай мовы і літаратуры былі прасякнуты клопатам пра тое, каб выхаваць у гімназістаў беражлівыя адносіны да мастацкага слова, да роднай мовы, гісторыі і культуры беларускага народа. І хочацца верыць, што тыя вучні, якія душой дакрануліся да сваёй спадчыны, народнай творчасці,  будуць імкнуцца, каб роднае слова “гучала ў вяках”.

ФОТОАЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.