Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 23 февраля 2018 в 16:04, Обновлено 26 февраля 2018 в 12:49
Автор: Admin A. A.
859 просмотров

“З любоўю да роднага слова” —  пад такім дэвізам з 19 па 24 лютага  праходзіў ў гімназіі Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.  Напярэдадні  Тыдня была арганізавана выстава “Прыгажосць роднага слова”, якая дазволіла вучням   далучыцца да багатай скарбніцы роднай мовы, адчуць сапраўдны “смак” спрадвечна беларускіх слоў.     

Кожны дзень Тыдня быў па-сапраўднаму насычаным і пазнавальным.  Атмасфера сапраўднага беларускага  свята адчувалася ўжо ў першы дзень, калі гімназія ўсіх  сустракала   ранішнім віншаваннем “Дала мне маці гэту мову…”  Народная музыка, песні на словы беларускіх паэтаў, якія гучалі на перапынках, стваралі прыўзняты святочны настрой. Вучні ў гэты дзень мелі магчымасць прайсціся “Сцяжынкамі  Іўеўшчыны”, дакрануцца да культурнай спадчыны сваёй малой радзімы, адчуць гонар за сваіх славутых і таленавітых землякоў. 

Разнастайныя конкурсы, віктарыны, моўныя спаборніцтвы дазволілі  ўсім вучням гімназіі далучыцца да багатай спадчыны свайго народа. Вучні 5-ых класаў спрабавалі свае сілы ў віктарыне "Размаўляем па-беларуску". Літаратурны рынг ”Жыве ў вяках беларускае слова” дазволіў вучням 6-ых класаў яшчэ раз дакрануцца да жывога роднага слова, праявіць свае творчыя здольнасці. Сямікласнікі  паказалі сваю эрудыцыю па беларускай мове і літаратуры падчас правядзення  моўнага турніру “Знаўцы беларускай мовы”. Цікавай і пазнавальнай для навучэнцаў 8-ых класаў была літаратурна – музычная кампазіцыя “Беларускае, роднае, кроўнае…” У час правядзення  акцыі “Любімае слова на роднай мове”  кожны гімназіст меў магчымасць аддаць частку сваёй душы,  свайго сэрца з любімым словам на роднай мове  “вялікаму  сэрцу”  беларускай мовы. На працягу ўсяго тыдня дзейнічала інфармацыйная выстава “Пісьменнікі- юбіляры-2018”

Ярка і насычана прайшоў у гімназіі Міжнародны дзень роднай мовы. Вучняў, настаўнікаў і наведвальнікаў гімназіі сустракалі дзяўчынкі ў беларускіх строях, запрашалі паўдзельнічаць у акцыі “Класіка на вуснах сучаснікаў”, прыгадаць радкі з любімых вершаў на беларускай мове. А напрыканцы дня актавая зала гімназіі напоўнілася напевам паэтычнага слова. Конкурс дэкламатараў “Паэтычны вернісаж” сабраў вучняў 3-9 класаў.  Эмацыянальна і мілагучна гучалі вершы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча і іншых беларускіх паэтаў у выкананні гімназістаў. Не былі пакінуты па-за ўвагай і самыя маленькія вучні гімназіі: менавіта для іх быў арганізаваны прагляд мультфільмаў на беларускай мове.

Вось так цікава і насычана прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.  І калі праводзяцца такія мерапрыемствы і вучні з цікавасцю і адказнасцю да іх адносяцца,  хочацца верыць у тое, што

Жыць будзе Беларусь – мая старонка,

Сярод зямлян жыць будзе беларус!

 А разам з беларусам будзе жыць  прыгожая, мілагучная беларуская мовы!

ФОТОАЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.