Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
З 17.02.2020 па 21.02.2020 года быў праведзены Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
18 лютага вучні 6 класаў змаглі праверыць свае веды ў турнір “Знаўцы роднай мовы”. 19 лютага вучні 7 класа былі запрошаны у Іўеўскую раённую бібліятэку на паэтычны вянок “У мовы роднай – роднае карэнне”. Удзельнікі мерапрыемства змаглі дакрануцца да крыніц беларускай мовы, пазнаёміцца з вершамі беларускіх пісьменнікаў. Вучні прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляем і чытаем на роднай мове”. У выкананні гімназістаў гучалі вершы паэтаў- ураджэнцаў Іўеўшчыны Івана Карэнды, Яўгена Карпуця, Галіны Нічыпаровіч і Антона Піліпчыка. Вучні 5 класаў ўдзельнічалі ў моўным турніры “ Не маўчы па –беларуску”. 20 лютага адбылася гульня- конкурс “Буслік -2020”. 21 лютага –Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень вучні даведаліся аб гісторыі з’яўлення гэтага дня, гісторыі развіцця беларускай мовы, а таксама атрымалі практычныя парады па ўвядзенні беларускай мовы ва ўласнае маўленне. Далучыліся настаўнікі і вучні да напісання 13-га агульнанацыянальнага дыктанта, прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На працягу дня ўсе жадаючыя прадставілі свае работы на флаер-фэст“ У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”. На працягу тыдня працавалі інфармацыйныя пляцоўкі “Пісьменнікі-юбіляры-2020”, “Мая родная мова- беларуская”, падрыхтаваныя ў памяшканні бібліятэкі.
Телефон: (8-015-95)6-12-36
Email: ivyegymn@grodno-region.by