Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 25 февраля 2019 в 15:41, Обновлено 25 февраля 2019 в 15:53
Автор: Admin A. A.
836 просмотров

«Жыве ў вяках беларускае слова» - пад такім дэвізам з 18 па 23 лютага  праходзіў ў гімназіі Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, кожны дзень якога быў насычаным і пазнавальным.

Атмасфера сапраўднага беларускага  свята адчувалася ўжо ў першы дзень, калі з  самага  ранку гімназія ўсіх  сустракала   ранішнім віншаваннем “Дала мне маці гэту мову…”, падчас якой настаўнікі, вучні і госці змаглі аднавіць у памяці выказванні знакамітых беларусаў пра родную мову, пачуць вершы, у якіх гучалі словы традыцыйнай беларускай ветлівасці. На працягу дня ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у  акцыі “Пажаданні роднай мове”,  у час якой імправізаванае сэрца Беларусі расквітнела шчырымі пажаданнямі, цёплымі словамі ў адрас роднай мовы.  Народная музыка, песні на словы беларускіх паэтаў, якія гучалі на перапынках, стваралі прыўзняты святочны настрой.

На працягу Тыдня прайшоў своеасаблівы марафон віктарын, гульняў, конкурсаў, моўных спаборніцтваў, што дазволіла  ўсім вучням гімназіі далучыцца да багатай спадчыны роднага краю, свайго народа.

Вучні 5-ых класаў спрабавалі свае сілы ў моўным турніры “Размаўляем  па–беларуску”. Гульня - віктарына “Смак роднай мовы” дазволіла вучням 6-ых класаў дакрануцца да жывога роднага слова, праявіць свае творчыя здольнасці. Сямікласнікі  здзейснілі віртуальнае падарожжа “Сем цудаў Беларусі”, падчас якога наведалі цікавыя і таямнічыя мясціны  нашай Радзімы. Добрыя веды па беларускай мове праявілі вучні 8-ых класаў падчас правядзення “Арфаграфічнага бою”. А найбольш эрудыраваныя знаўцы роднай мовы прынялі ўдзел у конкурсе “Буслік -2019”

Вучні 9 -ых  класаў  наведалі літаратурнае мерапрыемства “Ад крыніц і азёр сабраная мова родная, мова слаўная”, падрыхтаванае супрацоўнікамі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” і прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.  Удзельнікі сустрэчы ўзгадалі гістарычны шлях нашай мовы, адзначылі, што беларуская мова, якую пранёс наш народ праз вякі, з’яўляецца найвялікшым нацыянальным  скарбам. Эмацыянальна і мілагучна гучалі вершы як вядомых беларускіх класікаў, так і нашых паэтаў-землякоў у выкананні вядучых мерапрыемства і гімназістаў.

Не засталіся па-за ўвагай і малодшыя гімназісты, для якіх была наладжана выстава “Прыгажосць роднага слова”, быў арганізаваны прагляд мультфільмаў на беларускай мове, праведзены тэматычныя заняткі.  У фае гімназіі дзейнічала выстава малюнкаў з выявамі кветак і ягад, беларускага адзення, нацыянальных страў. Многія з цікавасцю наведалі выставу і адкрывалі для сябе прыгожыя беларускія назвы.

Тыдзень беларускай мовы прынёс прыемныя, цікавыя і карысныя хвіліны ўсім яго ўдзельнікам, пакінуў толькі станоўчыя эмоцыі, даў магчымасць кожнаму адчуць і сказаць: “Беларуская — мая мова”. Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру. Мерапрыемствы Тыдня беларускай мовы і культуры былі прасякнуты клопатам аб тым, каб выхаваць у вучняў беражлівыя адносіны да мастацкага слова, да роднай мовы, гісторыі і культуры беларускага народа.

ФОТОАЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.