Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
Шануйце дзіва на планеце - святую нашу Беларусь!
Менавіта пад такім дэвізам з 19 па 23 лютага праходзіў ў гімназіі №1 г.Іўе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Кожны дзень быў па-сапраўднаму насычаным і пазнавальным. Атмасфера сапраўднага беларускага свята адчувалася ўжо ў першы дзень. Музабоз “Спяваем па- беларуску” спрыяў панаванню прыўзнятага святочнага настрою. Ужо першы дзень Тыдня даў старт конкурсу малюнккаў “Маё любімае беларускае слова”. Таксама падчас прадметнага тыдня ў гімназіі прайшла літаратурная імпрэза “Чытаем беларускіх класікаў”, прысвечаная юбілеям беларускіх паэтаў.
На працягу Тыдня прайшоў своеасаблівы марафон віктарын, гульняў, конкурсаў, моўных спаборніцтваў, што дазволіла ўсім вучням гімназіі далучыцца да багатай спадчыны роднага краю, свайго народа. Навучэнцы 5-ых класаў спрабавалі свае сілы ў віктарыне “Беларуская скарбонка”. Моўны турнір “Сябруем з родным словам ” дазволіў шасцікласнікам дакрануцца да жывога роднага слова, праявіць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці. Добрыя веды па беларускай мове змаглі паказаць вучні 7 класа падчас правядзення анлайн-апытанкі “Спазнай Беларусь”. А найбольш эрудыраваныя знаўцы роднай мовы прынялі ўдзел у конкурсе “Буслік - 2024”. Для васьмікласнікаў была арганізавана інфармкактэйль “На мове роднай размаўляю”.
Вучні старэйшых класаў змаглі праявіць свае творчыя здольнасці ў конкурсе сачыненняў-эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!” 21 лютага настаўнікі і вучні старэйшых класаў далучыліся да ўдзелу ў Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На працягу Тыдня ў памяшканні бібліятэкі дзейнічала выстава “Роднай мовы пералівы”, якая дазволіла навучэнцам далучыцца да багатай скарбніцы роднай мовы, адчуць сапраўдны “смак” спрадвечна беларускіх слоў, працавала інфармацыйная пляцоўка “Пісьменнікі- юбіляры-2024”.
Вось так насычана прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі. І калі праводзяцца такія мерапрыемствы і вучні з цікавасцю і адказнасцю да іх адносяцца, хочацца верыць:
Жыць будзе Беларусь – мая старонка,
Сярод зямлян жыць будзе беларус!
А разам з беларусам будзе жыць прыгожая, мілагучная беларуская мова!
Телефон: (8-015-95)6-12-36
Email: ivyegymn@grodno-region.by