Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя «Сядзіба Умястоўскіх: жыццё ў сядзібе і вакол яе»

Дата: 28 сентября 2021 в 10:26, Обновлено 28 сентября 2021 в 11:26
Автор: Admin A. A.
210 просмотров

У кожным раёне краіны, у тым ліку і ў нашым, кожным горадзе, пасёлку, вёсцы ёсць свае асаблівасці, спецыфічныя рысы гісторыі і культуры і, вядома, людзі, якія фарміруюць ў чалавеку прыхільнасць да роднага краю, патрыятычныя пачуцці, гістарычную свядомасць, сацыяльную актыўнасць. 25 верасня вучань 9 класа гімназіі №1 г.Іўе Буднік Раман прыняў удзел у раённай гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі «Сядзіба Умястоўскіх: жыццё ў сядзібе і вакол яе», якая прайшла ў аг. Суботнікі. Канферэнцыя прысвечана Дням Еўрапейскай спадчыны, якія пройдуць у Беларусі 29-30 верасня 2021. Удзельнікамі канферэнцыі сталі прадстаўнікі Іўеўскага музея нацыянальных культур, устаноў адукацыі, бібліятэк, а таксама краязнаўцы, якія займаюцца аховай гісторыка-культурнай спадчыны. Выступленне Рамана на тэму «Нематэрыяльная спадчына сядзібы. Гісторыя і сучаснасць» было накіравана на пашырэнне духоўнай свядомасці прысутных, выхаванне патрыятызму і было адзначана падзякай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.