Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 19 февраля 2021 в 15:29, Обновлено 21 февраля 2021 в 11:56
Автор: Admin A. A.
334 просмотра

Шануйце дзіва на планеце - святую нашу Беларусь!
 

Менавіта пад такім дэвізам праходзіў  у гімназіі №1 г.Іўе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Кожны дзень  быў па-сапраўднаму насычаным і пазнавальным.  Атмасфера сапраўднага беларускага  свята адчувалася ўжо ў першы дзень. Народная музыка, песні на словы беларускіх паэтаў, якія гучалі на перапынках, спрыялі панаванню прыўзнятага святочнага настрою. Ужо першы дзень Тыдня даў старт чэленджу “Мова краіны маёй”. Вучні чыталі свае любімыя вершы беларускіх паэтаў, рабілі відэазапісы, якія размяшчаліся на сайце ўстановы і ў сацыяльных сетках. Таксама падчас прадметнага тыдня ў гімназіі стартаваў раённы этап абласнога конкурсу буктрэйлераў “Чытаем беларускіх класікаў”, прысвечаны юбілеям Івана Шамякіна, Івана Мележа, Кандрата Крапівы.

На працягу Тыдня прайшоў своеасаблівы марафон віктарын, гульняў, конкурсаў, моўных спаборніцтваў, што дазволіла  ўсім вучням гімназіі далучыцца да багатай спадчыны роднага краю, свайго народа. Навучэнцы 5-ых класаў спрабавалі свае сілы ў моўным турніры “Размаўляем  па - беларуску”. Турнір “Знаўцы  роднай мовы” дазволіў шасцікласнікам дакрануцца да жывога роднага слова, праявіць свае інтэлектуальныя і  творчыя здольнасці. Добрыя веды па беларускай мове змаглі  паказаць вучні 7-ых класаў падчас правядзення турніру “Ведай мову сваю, беларус!”. А найбольш эрудыраваныя знаўцы роднай мовы прынялі ўдзел у конкурсе “Буслік - 2021”. Для васьмікласнікаў была арганізавана паэтычная імпрэза “Іўеўшчына літаратурная”. З вялікай цікавасцю і захапленнем вучні расказвалі пра нашых знакамітых землякоў-творцаў, гучалі вершы паэтаў - ураджэнцаў Іўеўшчыны Івана Карэнды, Яўгена Карпуця, Марыі Бакуновіч і іншых.

Вучні старэйшых класаў змаглі  праявіць свае творчыя здольнасці ў конкурсе сачыненняў-эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!” А самыя актыўныя члены БРСМ падтрымалі праект “Адзіны дыктант на прыз БРСМ”.

На працягу Тыдня ў памяшканні бібліятэкі дзейнічала выстава “Роднай мовы пералівы”, якая дазволіла навучэнцам   далучыцца да багатай скарбніцы роднай мовы, адчуць сапраўдны “смак” спрадвечна беларускіх слоў, працавала інфармацыйная пляцоўка “Пісьменнікі- юбіляры-2021”.

 Вось так насычана прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі.  І калі праводзяцца такія мерапрыемствы і вучні з цікавасцю і адказнасцю да іх адносяцца, хочацца верыць:

Жыць будзе Беларусь – мая старонка,

Сярод зямлян жыць будзе беларус!

А разам з беларусам будзе жыць  прыгожая, мілагучная беларуская мова!

 

ФОТОАЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.