Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Двойчы лаўрэат XX Міжнароднога Пушкінскага конкурсу

Дата: 18 декабря 2020 в 12:34, Обновлено 22 декабря 2020 в 09:51
Автор: Admin A. A.
223 просмотра

17 снежня ў дыстантацыйным рэжыме адбылася ўрачыстая цырымонія ўжнагароджання лаўрэатаў XX юбілейнага Міжнароднага Пушкінскага конкурсу, які ўпершыню адбыўся ў 2000 годзе па ініцыятыве “Расійскай газеты” сумесна з Урадам Масквы і пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва. На гэтай цырымоніі ўшаноўвалі 75 лаўрэатаў конкурсу з блізкага і далекага замежжа. У тым ліку 25 лаўрэатаў, якія ўжо прымалі ўдзел у гэтым творчым спаборніцтве і станавілася яго лаўрэатамі. I хоць, па ўмовах конкурсу, лаўрэатам можна стаць толькі адзін раз, сёлета — у гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — было зроблена выключэнне для лаўрэатаў былых гадоў, яны змаглі зноў прыняць удзел у конкурсе. Сярод двойчы лаўрэатаў — настаўніца рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Гімназія №1 г.Іўе” Барадын Г.Ф. Ганна Францаўна ўпершыню стала ўдзельнікам Міжнароднага Пушкінскага конкурсу ў 2018 годзе. Тады яго тэма гучала так: “Мова без санкцый. Прафесіяналізм або мужнасць патрабуецца сёння педагогу-русісту?”. У гэтым годзе ўдзельніца на аснове краязнаўчага матэрыялу рыхтавала эсэ на тэму “Аўтограф Перамогі. Пра вайну і мір на ўроку рускай мовы”. У ходзе мерапрыемства настаўніцы гімназіі №1 г.Іўе быў уручаны сертыфікат. Ганна Францаўна атрымала запрашэнне ў Маскву, дзе для лаўрэатаў будзе арганізавана багатая культурная праграма і навучанне, сустрэчы з вядомымі навукоўцамі-русістамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.