Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Агульнарэспубліканскі конкурс ідэй для беларускіх старшакласнікаў “Першыя”

Дата: 24 марта 2020 в 14:44, Обновлено 24 марта 2020 в 14:50
Автор: Admin A. A.
315 просмотров

Кампанія А1, пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у 2019/2020 навучальным годзе рэалізуе сацыяльна-адукацыйны праект “Першыя”. У рамках праекта праходзіў агульнарэспубліканскі конкурс ідэй для навучэнцаў ІХ-ХІ класаў у чатырох напрамках: тэхналогія, культура, інклюзія і экалогія. Удзельнікам конкурсу неабходна было распрацаваць ідэю праекта ў адным з гэтых напрамкаў і прадставіць яго ў выглядзе публічнага выступлення ў фармаце навуковых канферэнцый TED. Нарэшце сталі вядомыя імёны фіналістаў праекта “Першыя”. Арганізатары конкурсу атрымалі больш за сотню ролікаў з арыгінальнымі ідэямі і цікавымі праектамі. Журы было вельмі складана зрабіць выбар. На жаль, месцаў у фінале ўсяго 10.

Вучань Х класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 г.Іўе” Муліца Канстанцін распрацаваў інтэрактыўны сэрвіс для распаўсюду экалагічнай інфармацыі простай мовай і звядзення разам атывістаў-пачаткоўцаў з дасведчанымі эколагамі для запуска лакальных акцый  і прайшоў у фінал конкурсу.

“На маю думку, такія праекты як “Першыя” наогул сціраюць якія-небудзь межузроставыя межы, бо дзе як не на такіх пляцоўках падлеткі маюць магчымасць, па-першае, паказаць свае здольнасці, а па-другое, рэалізаваць іх, - заўважае хлопец. – Праект, над якім я працую, гэта ўнікальная інтэрнэт-платформа, на якой кожны карыстальнік можа знайсці аднадумцаў, прыхільнікаў экалагічнага руху, і разам з імі пачать дзейнічаць. Напрыклад, спачатку заахвоціць як мага больш людзей, а затым правесці экалагічную акцыю. Я ўпэўнены, што мая ідэя дапаможа яшчэ шырэй развіць экалагічную культуру ў нашай краіне і нават больш – выхаваць маладое пакаленне, для якога ўжо цяпер жыццёвай неабходнасцю стала зберажэнне і захаванне багаццяў нашай зямлі. 

У рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта “Першыя” 15 лютага у Гродне прайшоў моладзевы крэатон “Першыя ідэі: тэхналогіі”. Адным з тых, каго зацікавіла магчымасць праявіць сябе, сгенерыраваць ідэі, не баючыся презентаваць іх на публіцы і, зразумела, пазнаць штосьці новае, стаў Канстанцін Муліца.

Хутка Канстанцін пазнаёміцца з ментарамі і пачне рыхтавацца да свайго выступлення на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэй усе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.

Віншуем вучня нашай установы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.